У Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава «2020: Гаворыць Мінск»
Музей Вольнай Беларусі прадставіць у Варшаве выставу «2020: Гаворыць Мінск» — праект, прысвечаны падзеям 2020 годау. У межах праекта пакажуць фатаграфіі муралаў, графіці, стыкераў, надпісаў і іншых вулічных выказванняў пратэснага Мінска, алею супольна сабраных бел-чырвона-белых сцягоў ды відэаінсталяцыю. Візуальная канцэпцыя і дызайн выставы: Аляксандр Адамаў. Відэаграфіка і асвятленне: Даніла Ганчароў